Тамсама людзі, якія шукаюць сваіх родных, могуць пабачыць, у якім РУУСе яны знаходзяцца.

Паводле звестак валанцёраў, у Мінску 25 сакавіка затрымалі больш за 200 чалавек. З іх 99 жанчын, 114 мужчын. 37 чалавек адпушчаныя з РУУС да суда.

Сёння перадачы РУУС не прымаюць. Як правіла, да суда затрыманыя знаходзяцца на Акрэсціна (ЦІП альбо ІЧУ).

Суд праходзіць на працягу 72 гадзін з моманту затрымання. Звычайна суд таго раёна, дзе быў аформлены пратакол затрымання РУУС.

Раскладу судоў з'яўляюцца пасля 9 раніцы на канале валанцёраў, на працягу дня могуць дапаўняцца.

Акрамя таго, на сайце праваабаронцаў-вясноўцаў ёсць спіс больш як 50 чалавек, затрыманых у іншых гарадах і пасёлках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0