Гаспадыня Вольга кажа, што за пяць месяцаў кот скінуў 1,4 кілаграма да 18,2 кг, і гэта вельмі добры вынік, бо хутка вагу губляць небяспечна.

«Прыходжу ў пакой, кладу плед — ён тут жа бяжыць да мяне. Некаторыя складанасці ў доглядзе ёсць, аднак прыкметны і прагрэс. Для большай актыўнасці спецыялісты параілі прывучаць яго да цацак, рабіць практыкаванні і масаж. Апошняе катку асабліва падабаецца, а вось рабіць практыкаванні пакуль яшчэ не палюбіў і нават злуецца», — расказвае Вольга.

У жывёлы праблемы з суставамі і лапкай. Пры хадзьбе Пёрка моцна падгінае пярэднюю лапу.

Вольга ўладкавала яму ўтульны спальны куток з падушкамі і мяккай спінкай, на якую кот любіць абапірацца. Прызвычаіўся кот і да абразання кіпцюроў. Раней яму гэта вельмі не падабалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0