Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС і байцы САХРа затрымалі 24-гадовага ўраджэнца Магілёўшчыны, паведамляе МУС. Затрыманы да восені 2020 года служыў па кантракце ў Віцебску і неаднаразова выязджаў за мяжу на вучэнні ў складзе сіл спецыяльных аперацый, аднак яго звольнілі за «дэструктыўныя погляды».

Пасля пераезду ў Мінскі раён малады чалавек звязаўся ў Telegram-канале з ініцыятывай BYPOL, падаў інфармацыю аб кіраванні сіламі спецаперацый Узброеных Сіл Беларусі, сцвярджае МУС.

Следчыя распачалі крымінальную справу за ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў.

BYPOL — гэта ініцыятыва сілавікоў, якія выступаюць супраць Аляксандра Лукашэнкі і за свабодныя выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0