Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Мова — тая з'ява, якая адрознівае чалавека ад іншых жывых істот на Зямлі. Калі людзям раптоўна спатрэбіцца зразумець іншапланетны сігнал, то ў яго расшыфроўцы можа дапамагчы параўнанне чалавечай мовы з камунікацыяй жывёл.

Іншапланетнікі развілі сваю мову на планеце, дзе, як і на Зямлі, ёсць віды істот, якія не валодаюць мовай. Але якая розніца паміж мовамі і іншымі відамі камунікацыі?

Чаму эсэ — гэта мова, а спевы птушак — не? Некаторыя птушкі спяваюць складаныя і разнастайныя мелодыі. Перасмешнік, напрыклад, аб'ядноўвае каля ста відаў песень у паслядоўнасці, што амаль ніколі не паўтараюцца. Дык ці можам мы быць упэўненыя, што птушкі не размаўляюць адна з адной?

Гэтыя пытанні без адказу ўказваюць нам на тое, як расшыфраваць чужую мову. Магчыма, калі-небудзь удасца вызначыць тое, што адрознівае мову ад іншых відаў камунікацыі. Такі моўны тэст мог бы выяўляць, з'яўляецца сігнал з космасу проста шумам ці іншапланетным паведамленнем, піша The Wall Street Journal.

І тым не менш, нягледзячы на складанасць спеваў птушак і гукаў іншых істот, жывёлы няшмат могуць сказаць адна адной. Яны могуць камбінаваць гукі рознымі спосабамі, але выкарыстоўваюць толькі маленькую частку гэтых магчымасцяў, якая дазваляе ім перадаваць базавыя паведамленні накшталт «трымайся далей ад маёй тэрыторыі».

Камунікацыя, а разам з ёй і мовы, павольна эвалюцыянавалі ў выніку натуральнага адбору. Любая камунікацыя паміж жывымі істотамі паступова ўскладнялася. Існаванне мноства разнастайных гукаў карысна тым, што дазваляе пазбегнуць двухсэнсоўнасці і робіць паведамленні больш зразумелымі. Жывёлы валодаюць вялікай колькасцю гукаў не таму, што ім гэта жыццёва неабходна, а таму, што гэта з'яўляецца пабочным эфектам іх патрэб у камунікацыі.

Магчыма, граматыка адрознівае мову ад іншай камунікацыі. Аднак у многіх жывёл таксама ёсць пэўныя прыкметы граматыкі. Напрыклад, малпы, якія маюць абмежаваны рэпертуар гукаў, умеюць камбінаваць іх па-рознаму і тым самым ствараць новыя значэнні. Але гэта ўсяго толькі эвалюцыйны спосаб арганізацыі гукаў. Хутчэй за ўсё граматыка развіваецца як пабочны прадукт, таму яна не патрэбна жывёлам і яе можа не быць і ў іншапланетных мовах.

Карыбскі кальмар стварае на сваёй скуры ўзоры з дапамогай адмысловых клетак у сваім арганізме. З дапамогай гэтых узораў кальмары камунікуюць між сабой. Нельга адмаўляць, што такімі ўзорамі можна перадаць адносна складанае паведамленне. Але ці можна лічыць гэта мовай?

Складана знайсці супольны крытэрый для таго, каб назваць той ці іншы відаў камунікацыі мовай. Аднак незалежна ад таго, наколькі развітая іншапланетныя цывілізацыя, яна развіваецца з самых простых форм камунікацыі. Існуюць універсальныя рысы, якую абумоўліваюць з'яўленне любой мовы на любой планеце.

Найбольш важная рыса заключаецца ў тым, што мова мусіць быць настолькі складанай, наколькі гэта неабходна для перадачы інфармацыі. Эвалюцыя вызначаецца эфектыўнасцю, а звышскладаная мова не можа быць па-сапраўднаму эфектыўнай, бо мозгу прыходзілася б рабіць зашмат намаганняў для яе апрацоўкі. Гэты прынцып мусіць прымяняцца і да мовы іншапланетнікаў.

Другая рыса — разнастайнасць. Мелодыі птушак, якія чароўныя яны б ні былі, паўтараюцца і з'яўляюцца занадта шаблоннымі, каб быць мовай.

Ці будуць захоўвацца гэтыя прынцыпы ў іншапланетнай мове? Нельга быць упэўненым у гэтым. Але калі мы і ведаем штосьці пра іншапланетнікаў, дык гэта тое, што яны эвалюцыянавалі на сваёй планеце шляхам натуральнага адбору, як і мы, зямляне. Таму іх мовы могуць мець тыя ж рысы, што і нашы. Гэта і дапаможа людзям расшыфраваць іншапланетныя паведамленні — калі мы іх калі-небудзь атрымаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0