Thomas Jensen, Unsplash
На гэта звярнула ўвагу выданне reform.by, піша Tut.by.
Пастанова № 2/6/2 ад 25 сакавіка 2021 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Сярод іншага ў дакуменце з'явілася наступная фраза: «копія інтэрнэт-рэсурсу — інтэрнэт-рэсурс, падобны да ступені змешвання з інтэрнэт-рэсурсам, доступ да якога абмежаваны».
І затым адзначаецца, што цяпер Міністэрства інфармацыі пры выяўленні копіі інтэрнэт-рэсурсу будзе накіроўваць апавяшчэнне ў Дзяржаўную інспекцыю электрасувязі Мінсувязі «для ўключэння адпаведнага ідэнтыфікатара інтэрнэт-рэсурсу ў спіс абмежаванага доступу» (уладальніку пра гэта паведамяць).
Цікава, што, згодна з абноўленым палажэннем, Дзяржінспекцыя будзе ўключаць копію інтэрнэт-рэсурсу ў спіс абмежаванага доступу на працягу аднаго дня пасля атрымання паведамлення Мінінфарма або копіі рашэння Міністэрства інфармацыі.