Здарэнне адбылося ўначы 30 сакавіка ў вёсцы Гліннікі. Там гарэў адзін з дамоў. Гаспадар быў на працы, у МНС патэлефанавалі суседзі. Ратавальнікі дасталі з палаючага дома маленькага кацяня, піша 112.by

Калі работнікі МНС прыехалі на выклік, дом і суседняя гаспадарчая пабудова гарэлі адкрытым полымем. Гаспадар у гэты час быў на працы.

Разбіраючы часткі дома, ратавальнікі знайшлі кацяня. Яно было жывое, але яму спатрэбілася дапамога. Ачулілі жывёлу з дапамогай апарата на сціснутым паветры. Затым аддалі гаспадару, які прыйшоў дадому, даведаўшыся пра здарэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0