Чуткі пра іх ад'езд з'явіліся ўжо даўно, але ні менеджар гурта, ні самі артысты не пацвярджалі «Нашай Ніве» гэтую інфармацыю з фармулёўкай: «Пазней дамо афіцыйную заяву».

Сёння ў сацыяльных сетках групы з'явілася наступнае паведамленне:

«РСП за апошні месяц тры разы адмовілі ў атрыманні гастролькі. Мы ўсе вельмі фанатычна ставімся да праекта, у нас хутка новы альбом і шмат розных ідэй. Таму часова вырашылі пераехаць у Кіеў. Пакуль што палова калектыву, чакаем другую. Не ведаем, што з гэтага атрымаецца і што будзе заўтра, але мы ў кожным выпадку паспрабуем».

Артысты з менеджеркай Настассяй Доль

Артысты з менеджеркай Настассяй Доль

Нагадаем, у лютым увесь склад гурта разам з менеджарам затрымалі на канцэрце ў Смалявічах. Яны паспелі выканаць усяго адну песню. Музыкам прысудзілі па 15 сутак, менеджарцы — штраф памерам 30 базавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0