Прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутова 30 сакавіка прыняла адстаўку кіраўніка ўрада Ігара Матавіча, які пакінуў пасаду ў сувязі з крызісам вакол закупкі расійскай вакцыны ад каранавіруса.
Нагадаем, у нядзелю Матавіч абвясціў, што пакіне сваю пасаду.
Славакія сутыкнулася з палітычным крызісам пасля таго, як дзве невялікія партыі заявілі аб магчымым выхадзе з кіруючай кааліцыі з-за закупкі ўрадам 2 мільёнаў доз расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спутнік V».