Культура

Лідар System of a Down выказаўся аб палітычным крызісе ў Беларусі

Лідар гурта System of a Down і палітычны актывіст Серж Танкян пракаментаваў сваё стаўленне да палітычнага крызісу ў Беларусі. Гэтую тэму сярод іншых ён закрануў, адказваючы на пытанні гледачоў у жывым эфіры ў Instagram, піша Tut.by.

instagram.com/serjtankian

На пытанне падпісчыка аб тым, што Серж думае аб мірных пратэстах у Беларусі, якія пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, артыст выказаўся так:

— Пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо некаторы час, і Лукашэнка жорстка душыць іх. На жаль, Расія, г.зн. Пуцін, прыняла яго бок. І гэта сапраўды сумна. Чаму мяне навучыла «аксамітная рэвалюцыя» ў Арменіі ў 2018 годзе, дык гэта таму, што негвалтоўны пратэст працуе, змены магчымыя. Я хачу, каб людзі паглядзелі фільм I'm Not Alone («Я не самотны») аб армянскай рэвалюцыі. У ім ёсць падказка, як працуе так званае дэцэнтралізаванае грамадзянскае непадпарадкаванне.

Танкян дадаў, што яму сумна сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, у М'янме і ў многіх іншых месцах у свеце, дзе ўспыхнулі пратэсты. Ён лічыць, што людзі не проста так выйшлі на вуліцы — яны больш не могуць прымаць сістэму, якая не змянялася гадамі, і цяпер змагаюцца за змены, каб іх дзеці маглі жыць у лепшай краіне і ім не прыйшлося эміграваць.

— У мяне такое пачуццё, што ў бліжэйшыя тры-пяць гадоў гэты свет кардынальна зменіцца, бо маладое пакаленне, хутчэй за ўсё, усе вы, якія пішуць мне, не зможа больш вытрымліваць ані мажлівага экалагічнага вымірання, ані барацьбы з аўтакратамі адначасова. Яны [аўтакраты] павінны сысці.

19 сакавіка Серж Танкян выпусціў кліп Electric Yerevan, прысвечаны пратэстам у Арменіі. У роліку заўважылі кадры і з беларускіх пратэстаў. А ў пачатку лютага ў франтмэна System of a Down выйшаў кліп Elasticity, у якім знялася актрыса родам з Беларусі Саша Борціч.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць