Фота Pixabay

Фота Pixabay

Xiaomi заявіла, што створыць даччыную кампанія па вытворчасці электрамабіляў. За 10 гадоў кітайскі вытворца тэхнікі плануе інвеставаць у гэты бізнэс як мінімум 10 мільярдаў даляраў, паведамляе CNN.

Кіраўніком новага прадпрыемства стане заснавальнік і генеральны дырэктар Xiaomi Лэй Цзюнь. Ён адзначае, што на развіццё праекта спатрэбіцца не менш за тры гады.

Кампанія пакуль не раскрывае сваю стратэгію ўваходжання ў аўтамабільную прамысловасць. Невядома, будзе Xiaomi засяроджвацца на праграмным забеспячэнні ці непасрэдна на вытворчасці электрамабіляў.

Аднак, незалежна ад планаў кампанія, яна сутыкнецца з высокай канкурэнцыяй. Tesla, Volkswagen і General Motors ужо шмат гадоў распрацоўваюць электрамабілі, якія ўжо карыстаюцца попытам. Увайсці ў аўтамабільную прамысловасць таксама плануе тэхналагічны гігант Apple.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0