«Я б хацеў супакоіць абітурыентаў. Трэба проста мець добрыя веды, а тэст дазволіць іх аб'ектыўна і сумленна ацаніць. Усё робіцца для таго, каб менавіта так і было. Таму невялікія змены ў тэстах — дадаткова ўведзеныя дыстрактары, скарочана частка А і павялічана частка Б — гэта рабілася для таго, каб абараніць сумленных абітурыентаў. Пры гэтым мы дакладна ставілі сабе задачу: тэст складанейшым быць не павінен», — сказаў Юрый Міксюк.

Паводле яго слоў, каб пераканацца ў тым, што тэст сапраўды не стаў складанейшы, быў праведзены параўнальны аналіз вынікаў абітурыентаў, якія выконвалі рэпетыцыйнае тэставанне першага і другога этапаў. «Другі этап ужо прайшоў па новай структуры тэсту. Мы пераканаліся на прыкладзе матэматыкі, што сярэдняя колькасць дакладна выкананых заданняў некалькі вырасла. Калі разглядаць абітурыентаў, якія ўдзельнічалі ў першым і другім этапах, то ў другім яны паказалі такі ж або лепшы вынік. У цэлым абітурыенты сталі вырашаць больш задач, іх вынікі таксама пэўна выраслі. Значыць, тыя меры, якія мы рабілі для таго, каб тэст не быў складанейшы, і тыя вынікі, якія мы ўжо маем, кажуць, што тэст складанейшы не стаў», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0