Аварыя адбылася ў ноч на 2 красавіка на 144-м кіламетры трасы Р45 Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы, паведамляе абласная міліцыя.

46-гадовы кіроўца фуры MAN не ўлічыў дарожныя ўмовы і ўмовы надвор'я, з'ехаў у кювет, дзе машына перакулілася.
Кіроўца атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Каментары