Тыдзень таму кіраўнік «Графіці» Мікалай Маторын паведаміў, што іх установа зачыняецца. Ëн пракаментаваў лаканічна: «Здаўся. Закрылі». Але, як стала вядома «Нашай Ніве», ўласнікі не збіраліся здавацца самі і апошнія тыдні рабілі усё, каб адкрыцца наноў. Гэта і адбылося 2 красавіка.

Расказваем, як цяпер можна падтрымаць культавае для беларускай андэграўнднай культуры месца.

Бар «Графіці» запрацаваў у Мінску ў 1999-м. За гады існавання тут выступалі такія гурты, як Billy’s Band, «СегодняНочью», артысты з «Псіхеі» і «ДДТ». Невялікая сцэна была пастаянным прытулкам для сустрэч з беларускімі артыстамі: Лявонам Вольскім, Сяргеям Пукстам, Зміцерам Вайцюшкевічам, гуртамі «Серебряная Свадьба», «Кассиопея», Apple Tea, J:морс, Neuro Dubel, «Крамбамбуля» і шмат якімі іншымі.
Па пятніцах у пабе праходзіла рок-караоке. Часам тут выступалі і тэатралы — ад Свабоднага тэатра да Лёхі Ніканава і яго «Последних танков в Париже».
Перажыўшы нават першую хвалю каранавіруса (дзякуючы падтрымцы наведнікаў), клуб закрыўся ў 2021-м пасля шэрагу праверак з МНС, АБЭЗ і санстанцыі.
Адным з галоўных выяўленых «парушэнняў» стаў дрэнны стан фугі паміж пліткай на падлозе. Бар спыніў дзейнасць да выпраўлення «хібаў».
Таксама ўладальнікі мусяць выплаціць штраф — 50 базавых велічынь (1450 рублёў).
Мікалай Маторын расказаў, што будаўнікі ва ўсю моц працавалі над абнаўленнем падлогі. 2 красавіка клуб зноў адкрыў свае дзверы.
На жаль, чарговых пазапланавых праверак ніхто не выключае.
Працэс абнаўлення падлогі ў «Графіці».
На гэты момант кожны ахвотны можа падтрымаць бар, набыўшы «квіток» на анлайн-канцэрт.

-
Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav
-
«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі
-
Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?
Каментары