Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Луцкі займаў пасаду міністра інфармацыі з чэрвеня 2020 года, замяніўшы на пасадзе Алеся Карлюкевіча. 

Яго кіраванне запомніцца ўдушэннем недзяржаўных СМІ. Больш за 400 журналістаў былі затрыманыя. 12 застаюцца ў турмах па крымінальных справах пры ўхвальным маўчанні міністэрства. «Напэўна, ёсць за што», — адказаў ён на пытанне, як ставіцца да прысуду журналісткам «Белсата» Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай.

Увосень Tut.by быў пазбаўлены статусу СМІ, ад жніўня найпапулярнейшыя газеты «Народная воля» і «Камсамолка» перасталі друкавацца ў Беларусі, а ў другой палове года некалькі рэгіянальных СМІ спынілі папяровы выхад.

Нарэшце, у сакавіку 2021 года рэпрэсіі распаўсюдзіліся на неграмадска-палітычныя беларускамоўныя выданні. Часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» былі выгнаныя з дзяржаўных сетак распаўсюду, запалоненых расійскімі аналагамі гэтых публікацый.

Луцкі стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі, а новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў. Да апошняга часу ён кіраваў прадстаўніцтвам тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0