Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазволіць яму выбрацца прэзідэнтам яшчэ двойчы.

Згодна з законам «Аб выбарах прэзідэнта РФ», абірацца прэзідэнтам не мае права грамадзянін Расіі, які займаў гэтую пасаду два тэрміны або які займае на дзень афіцыйнай публікацыі рашэння аб прызначэнні выбараў пасаду прэзідэнта другі тэрмін.

Але на Пуціна гэта не распаўсюджваецца: згодна з законам, не ўлічваецца колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, якія чалавек займаў на момант уступлення ў сілу паправак да Канстытуцыі.

Пуцін абіраўся прэзідэнтам у 2000-м, 2004-м, 2012-м і 2018-м гадах. Цяпер ён зможа балатавацца ў 2024-м і 2030 гадах.

Калі кіраўніком дзяржавы з 2008-га па 2012 год фармальна быў Дзмітрый Мядзведзеў, ён прапанаваў павялічыць тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта з чатырох да шасці гадоў, што і было зроблена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0