Здарэнні

Сярод затрыманых за «голую фотасесію» ў Дубаі, паводле папярэдніх звестак, беларусак няма

Сярод затрыманых у Дубаі за аголеную фотасесію мадэляў з СНД, паводле папярэдніх звестак, няма беларусак. Пра гэта Tut.by расказала консульства нашай краіны.

Love Shot

Раней з'явілася інфармацыя аб тым, што з-за правядзення аголенай фотасесіі на балконе адной з высотак Дубая былі затрыманыя дзяўчаты з краін СНД, у тым ліку з Беларусі. Консул нашай краіны ў Дубаі Сяргей Аляксееў распавёў Tut.by, што, паводле папярэдняй інфармацыі, нашых суайчынніц сярод іх няма.

— Справа ў тым, што афіцыйная інфармацыя з паліцыі яшчэ не паступіла, але, паводле папярэдняй неафіцыйнай інфармацыі, грамадзяне Беларусі затрыманыя не былі. Пакуль, на жаль, іншых каментароў няма, — заявіў консул.

3 красавіка паліцыя затрымала 40 удзельніц фотасесіі на балконе адной з высотак у элітным гарадскім раёне Marina, дзе яны пазіравалі без адзення. РІА «Навіны» са спасылкай на генконсульства Расіі ў Дубаі паведамляла, што сярод затрыманых у сувязі з інцыдэнтам як мінімум восем дзяўчат былі грамадзянкамі Расіі. Аднак пазней прадстаўнікі расійскага генконсульства заявілі інфармагенцтву, што на самой справе было затрымана не 40, а 12 чалавек, пры гэтым грамадзянак Расіі сярод іх няма, а адзіным затрыманым грамадзянінам Расіі з'яўляецца мужчына — меркаваны арганізатар фотасесіі. 

Пры гэтым BBC са спасылкай на МЗС Украіны паведамляе, што сярод дванаццаці затрыманых дзяўчат адзінаццаць з'яўляюцца грамадзянкамі гэтай краіны. У аўторак, 6 красавіка, украінскі консул плануе наведаць затрыманых.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць