Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Першапачаткова Наташа Каралёва планавала ўдзельнічаць у фестывалі. Пра гэта 30 сакавіка са спасылкай на афіцыйны сайт форуму пісала «Российская газета». У памяці Google таксама захавалася інфармацыя аб тым, што Каралёва была заяўлена як удзельніца канцэрта «Залаты хіт», які адбудзецца 17 ліпеня.

Але па стане на сёння, 6 красавіка, імя спявачкі не згадваецца ў спісе ўдзельнікаў гэтага канцэрта на сайце фестывалю.

Раней карыстальнікі з Беларусі сталі актыўна каментаваць сацыяльныя сеткі Наташы Каралёвай. Яны прасілі яе не прыязджаць на фестываль у гэты момант.

— Падтрымайце мірных беларусаў, якія кожны дзень змагаюцца за сваю свабоду і жыццё!!! Дзякуй, чакаем вас у свабоднай Беларусі, — напісала адна з іх.

У адказ адміністратар групы пакінула наступнае паведамленне: «Наташа Каралёва не планавала выступ на гэтым фестывалі. Уся афіцыйная інфармацыя па канцэртах спявачкі даступная на яе сайце».

Вядома, што ад удзелу ў фестывалі адмовіліся гурт «Ронда» з яго франтменам Аляксандрам Івановым, Міхаіл Галусцян, украінская спявачка Maruv, беларускі спявак Антон Табала (Homie).

Аб сваім няўдзеле ў фестывалі паведаміў украінскі шоўмен Цімур Мірашнічэнка, які больш за 10 гадоў быў вядоўцам гэтага мерапрыемства ад Украіны. Затым на фестываль адмовіўся ехаць ужо другі вядоўца ад Украіны — Андрэй Даманскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0