Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце «СБ. Беларусь сегодня», паведамляе БелТА.

«У мяне ўзнік асцярожны аптымізм і з'явілася адчуванне святла ў канцы тунэля, калі я пачуў аб рэгістрацыі вакцыны. Думаю, што нам трэба прышчапіць каля 60 працэнтаў насельніцтва, і тады праблема каранавіруса будзе стаяць не так востра, з часам застануцца спарадычныя выпадкі (як коклюш, адзёр). Вірус будзе цыркуляваць, але страціць агрэсіўнасць: у прышчэпленых захворванне будзе праходзіць лягчэй», — лічыць Ігар Карпаў.

Ён таксама паведаміў, што каранавірус амаль выцесніў грып: апошні рэгіструецца, але ў невялікай колькасці.

Што датычыцца пратаколаў дыягностыкі і лячэння, у сувязі са з'яўленнем брытанскага штаму іх змяняць не трэба, лічыць галоўны пазаштатны інфекцыяніст. «У гэтым пакуль няма неабходнасці: наколькі нам вядома, новы штам лечыцца гэтак жа», — сказаў ён.

Арсенал лекаў пашыраецца з асаблівай асцярожнасцю, «таму што намацалі тыя самыя прэпараты, якія рэальна працуюць», адзначыў Ігар Карпаў. Добра дапамагаюць імунаглабуліны, антыкавідная плазма, рэчывы, якія здымаюць цытакінавы шторм, а таксама лекі, якія пры правільным выкарыстанні ўздзейнічаюць на сам вірус.

«Наогул, трэба сказаць, што з пратаколамі мы не падвялі: за гэты год яны мяняліся, але некрытычна. Напрыклад, мы скарацілі спажыванне антыбіётыкаў, таму што іх назначаць варта пры бактэрыяльнай пнеўманіі, а не віруснай. Таксама выпрацаваліся новыя падыходы да назначэння гармонаў», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0