Грамадства

«За апошнія тры дні з 33 атрыманых лістоў па-руску толькі адзін». Севярынец прааналізаваў лісты, якія атрымаў у СІЗА

Павел Севярынец правёў аналіз 1,5 тысячы лістоў, якія атрымаў у СІЗА, і прааналізаваў, як змянялася колькасць беларускамоўных. Пра гэта піша ў фэйсбуку жонка палітыка-палітвязня Вольга.

Палітык пералічыў больш за 1,5 тысячы лістоў, якія прыйшлі за 7 месяцаў, паводле мовы і веры.

Напачатку года суадносіны беларускамоўных і рускамоўных лістоў былі блізкія да 50/50. А вось ужо на 31 сакавіка 70% лістоў з Мінску і 72% з рэгіёнаў — беларускамоўныя. За апошнія тры месяцы больш як пяцьдзясят адрасатаў перайшлі на беларускую мову — у лістах, акаўнтах ды часам і наогул у жыцці. За апошнія тры дні з 33-х атрыманых лістоў па-руску толькі адзін.

Па рэгіёнах найбольшая доля беларускамоўных адрасатаў на Гарадзеншчыне (82%), найменшая — на Гомельшчыне (59%), але паўсюль больш за палову.

У абсалютнай колькасці лістоў на першым месцы Мінск (амаль 700 штук), за ім Міншчына і Віцебшчына (каля 100 кожная), затым Гарадзеншчына і Берасцейшчына, плюс багата замежных.

50,2% лістоў з Мінску і 46,4% з рэгіёнаў — ад вернікаў. З агульнай колькасці адрасатаў-хрысціянаў 36,5% складаюць рыма-католікі, 6% грэка-католікі, 27% праваслаўныя, 16% пратэстанты, 14,5% нявызначанай канфесіі.

100% грэка-католікаў, 94% рыма-католікаў і 87% нявызначаных беларускамоўныя, а вось сярод праваслаўных і евангельскіх вернікаў беларускамоўных усяго каля паловы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць17

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць