Гэтае свята адзначаецца ў памяць пра тое, яе арханёл Гаўрыіл, пасланы Богам у горад Назарэт, апавясціў Дзеву Марыю пра бязгрэшнае зачацце і нараджэнне ёю Сына. 

Слова «дабравешчанне» (па-грэчаску — «евангелле») азначае «добрая, радасная вестка», вестка пра тое, што пачалося вызваленне чалавечага роду ад граху і вечнай смерці.

Дабравешчанне таксама супадае ў народным уяўленні з пачаткам вясны. 

Таксама па сённяшнім дні меркавалі, якім будзе лета. Калі цёплы дзень, то і лета будзе цёплым.

Таксама лічылася, што ў гэты дзень нельга працаваць, тым больш у гародзе. «На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ўе», — казалі ў народзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0