Свет

Аналітыкі: Расія падцягвае да ўкраінскай мяжы «Іскандэры»

Аналітык агенцтва Janes Томас Балак выявіў, што Расія сцягвае як мінімум 14 падраздзяленняў і некалькі ракетных комплексаў «Іскандэр» да межаў з Украінай, піша РБК са спасылкай на справаздачу агенцтва.

У перадыслакацыі ўдзельнічаюць войскі Цэнтральнай вайсковай акругі, гаворыцца ў паведамленні. Да мяжы рухаюцца танкі, баявыя машыны пяхоты (БМП), а таксама сістэмы залпавага агню «Ураган». Паводле звестак Janes, якое займаецца аналізам адкрытых звестак у абаронным сектары, у Варонежскую вобласць, якая мяжуе з Украінай, прыбылі некалькі «Іскандэраў». Яны, хутчэй за ўсё, належаць 119-й ракетнай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Свярдлоўскай вобласці, адзначае агенцтва.

Janes таксама паведамляе, што на поўдзень ад Варонежа створаны палігон, абсталяваны комплексамі далёкай сувязі і палявым шпіталем. У Крыме і суседнім Краснадарскім краі назіраецца аналагічнае нарошчванне войскаў і тэхнікі, уключаючы БМП і самаходныя мінамёты «Цюльпан». У перакідцы бяруць удзел вайскоўцы ПаўднёваЙ вайсковай акругі РФ, гаворыцца ў рэлізе.

У Janes заявілі, што гэта, верагодна, «самае маштабнае неабвешчанае перамяшчэнне войскаў» Расіі ад 2015 года.

Пры гэтым аналітыкі адзначаюць, што прыкметы наступальнага характару разгортвання войскаў адсутнічаюць. «Аднак гэта можа змяніцца, калі Расія працягне перакідку войскаў да ўкраінскай мяжы. Janes выявіла перамяшчэнне вайсковых сістэм СПА ў Варонежскую вобласць, якое раней не назіралася», — удакладнілі ў агенцтве.

У Мінабароны РФ перадыслакацыю вайсковай тэхнікі тлумачылі планавымі мерапрыемствамі вучэбнай падрыхтоўкі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме18

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць