Ва Украіну не пусцілі аўтобус з беларусамі: ва ўсіх 35 пасажыраў былі падробленыя даведкі аб ПЦР-тэстах
Падробленыя дакументы выявілі памежнікі ва ўкраінскім пункце пропуску «Дольск».

Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны, падчас праверкі прад'яўленых пасажырамі вынікаў тэсту на кавід у інспектара памежнага кантролю з'явіліся сумневы ў іх сапраўднасці. Падчас больш дасканалага даследавання памежнікі высветлілі, што бланкі істотна адрозніваюцца ад арыгінала, а таксама на іх няма абавязковых рэквізітаў. Акрамя таго, у некалькіх пасажыраў памежнікі выявілі даведкі з аднолькавымі нумарамі.


Памежнікі праінфармавалі аб здарэнні супрацоўнікаў Нацпаліцыі і накіравалі паведамленне аб прыкметах крымінальнага злачынства.
Грамадзянам Беларусі памежнікі адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Украіны.

Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары