Аляксей Лявончык

Аляксей Лявончык

Па гэтай крымінальнай справе абвінавачанымі прызнаныя Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна.

Паводле СК, «падчас папярэдняга расследавання следчымі ва ўзаемадзеянні з ГУБАЗіК МУС выяўленыя факты арганізацыі і перадачы Аляксеем Лявончыкам і Андрэем Стрыжаком з дапамогай іншых асоб грашовых сродкаў для наступнага іх выкарыстання ў злачыннай дзейнасці Аляксандрава і Злобінай». У далейшым грошы Аляксандраў і Злобіна выкарыстоўвалі для аплаты (як асабіста, так і праз іншых асоб) штрафаў за ўчыненыя іншымі асобамі (удзельнікамі пратэстаў) адміністрацыйныя правапарушэнні, а таксама кампенсацыі нанесенай іх супрацьпраўнымі дзеяннямі шкоды.

Паводле следства, Аляксей Лявончык з'яўляецца сузаснавальнікам і кіраўніком арганізацыі BY_help, дзейнасць якой накіраваная на аплату панесеных выдаткаў асоб, якія ўдзельнічаюць у пратэстах.

Паводле СК, Андрэй Стрыжак уваходзіць у склад Каардынацыйнай рады, «мэта якой — захоп улады неканстытуцыйным шляхам», а таксама з'яўляецца сузаснавальнікам BY_help і BYSOL. Арганізацыя BYSOL «займаецца фінансаваннем страйкамаў прадпрыемстваў, дэструктыўных дваровых супольнасцяў, так званых фондаў медыцынскай, спартыўнай і культурнай салідарнасці. Устаноўлена, што аб'яднанні цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой».

Дзеянні Лявончыка і Стрыжака кваліфікаваныя следствам па:

— 342 (Іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

— 361-2 (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Вынесеныя пастановы аб прыцягненні іх у якасці абвінавачаных па ўсіх вышэйзгаданых злачынствах. Яны абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0