Свет

Бутан вакцынаваў амаль усё насельніцтва за тыдзень. Прычым зрабіў гэта вельмі незвычайным метадам

85% дарослага насельніцтва Бутана, дзяржавы ў Гімалаях, атрымала першую дозу вакцыны ад COVID-19. Аналагічным вынікам могуць пахваліцца Ізраіль і Сэйшэльскія выспы, але там на ўсё спатрэбілася тры месяцы. Бутан зрабіў гэта за восем дзён, прычым цікавым метадам, піша «Радыё Свабода».

pixabay.com

Невялікае будысцкае каралеўства, якое месціцца паміж Індыяй і Кітаем, заявіла некалькі дзён таму, што 470 000 з 770 тысячаў яго жыхароў атрымалі першую дозу вакцыны AstraZenecа.

Вакцыны былі вырабленыя ў Індыі і са студзеня паэтапна перадаваліся ўрадам у Дэлі. Але Бутан не спяшаўся. Замест таго, каб расстаўляць прыярытэты па групах і ствараць чэргі, ён вырашыў пачакаць, пакуль у яго будзе дастаткова вакцын, каб вакцынаваць усіх адразу.

Улады звярнуліся па параду да групы будысцкіх манахаў, якія пастанавілі, што няўдалае ў той час размяшчэнне зорак азначае, што вакцынацыю трэба прыпыніць на два месяцы, а пасля ўпэўніцца, што першая доза будзе ўведзеная жанчынай, якая нарадзілася ў год Малпы, іншай жанчыне такога самага ўзросту.

Усё было зроблена менавіта так. Кампанія вакцынацыі праходзіла як радаснае дзяржаўнае мерапрыемства.

Улады Бутана, нягледзячы на моцную рэлігійнасць, дзейнічаюць у адпаведнасці з навуковымі прынцыпамі. Кароль Джыгмэ Хэсар Намг’ял Вангчук загадаў стварыць Корпус нацыянальнай службы, які дапамог укамплектаваць больш за 1200 пунктаў вакцынацыі па ўсёй краіне.

На сённяшні дзень у краіне зарэгістравана 896 выпадкаў заражэння COVID-19 і адна смерць.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі29

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць