«Я думаю, што масавы попыт на касмічны турызм — гэта задача не гэтага дзесяцігоддзя. Можа быць, да 2030 года. Мы зыходзім з таго, што па меры развіцця гэтага кірунку попыт будзе ўзрастаць, паколькі цана будзе падаць», — сказаў ён у інтэрв'ю РБК, адказваючы на пытанне пра масавыя палёты турыстаў на нізкія арбіты.

Ласкутоў таксама дапусціў, што Міжнародная касмічная станцыя можа стаць гасцініцай, у якой будуць спыняцца касмічныя турысты. «Так, чаму б і не. Можа быць, у мадыфікаваным выглядзе. Хостэл — не зусім адпаведнае слова для космасу, там жа можна не толькі жыць, але і эксперыменты праводзіць, зарабляць на гэтым», — звярнуў увагу гендырэктар «Галоўкосмасу».

Раней камандзір атрада касманаўтаў Раскосмасу Алег Кананенка выказаў меркаванне, што масавы палёт турыстаў у космас на вялікіх караблях наўрад ці магчымы ў бліжэйшыя 20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0