З 13 красавіка ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

З 13 красавіка кошт 1 літра бензіну складзе:

АІ-92-К5-Еўра — 1 рубель 80 капеек,
АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 90 капеек,
АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 12 капеек,
дызельнае паліва — 1 рубель 90 капеек.

Мінулы раз цана на паліва падымалася 6 красавіка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?