Варта адзначыць, што цяпер сайт недаступны ў МТС у Мінску, але адкрываецца ў Брэсце. Сайт пакуль даступны і ў «Белтэлекама».

Naviny.online — «люстэрка» асноўнага сайта інтэрнэт-газеты Naviny.by, заблакаванага рашэннем Мінінфарма ў канцы жніўня 2020 года. Прычынай блакавання сталі артыкулы, якія, на думку ўладаў, «негатыўна характарызуюць сітуацыю ў Беларусі пасля заканчэння электаральнай кампаніі і дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўных органаў».

З ліста Мінінфарма вынікала, што рашэнне абмежаваць доступ да сайта прымала міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Радзе Бяспекі.

У канцы сакавіка былі ўнесены змены ў палажэнне аб парадку абмежавання (аднаўлення) доступу да інтэрнэт-рэсурсу. У прыватнасці, дакумент дапоўнены абзацам наступнага зместу: «копія інтэрнэт-рэсурсу — інтэрнэт-рэсурс, падобны да ступені змешвання з інтэрнэт-рэсурсам, доступ да якога абмежаваны». Мінінфарм пры выяўленні копіі інтэрнэт-рэсурсу будзе накіроўваць апавяшчэнне ў Дзяржаўную інспекцыю для ўключэння адпаведнага ідэнтыфікатара інтэрнэт-рэсурсу ў спіс абмежаванага доступу. Пры ўмове знаходжання копіі інтэрнэт-рэсурсу ў нацыянальным сегменце інтэрнэту таксама апавяшчаецца яе ўладальнік. На думку экспертаў, гэтыя змены спрашчаюць парадак блакавання копій ужо заблакаваных анлайн-рэсурсаў, нагадвае Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0