Сям'я магілёўцаў наводзіла парадак на сваім дачным участку. Прыбіралі сухую расліннасць, смецце, потым вырашылі падпаліць яго.

Спачатку агонь удавалася кантраляваць, затым іскры патрапілі на сухую расліннасць. Гаспадары паспрабавалі патушыць агонь самастойна, аднак справіцца сваімі сіламі не змаглі і паведамілі аб здарэнні выратавальнікам.

Полымя імгненна распаўсюдзілася і на суседні ўчастак, дзе пражываў 81-гадовы пенсіянер. Па прыездзе работнікі МНС знайшлі труп мужчыны на зямлі каля гаспадарчага будынка.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па артыкуле 144 ч. 1 (Прычыненне смерці па неасцярожнасці) у дачыненні да згаданых мужа і жонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0