Заблакаваны доступ да сайта Dissidentby.com. Ëн перастаў адкрывацца з некаторых правайдараў. У карыстальнікаў з'яўляецца надпіс, што доступ да сайта абмежаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі.

Сайт Dissidentby.com змяшчаў інфармацыю пра палітвязняў: імёны, кантакты, а таксама рэквізіты для дапамогі сем'ям палітзняволеным. Усяго на сайце ёсць інфармацыя пра 526 арыштаваных па палітычных справах, незалежна ад таго, ці прызнаны ўжо гэты зняволены палітвязнем праваабаронцамі альбо не. Сайт робіцца групай актывістаў левых перакананняў і стаў адным з самых папулярных рэсурсаў у сваёй сферы дзякуючы паўнаце і аператыўнасці.

У выпадку блакавання сайты, размешчаныя не ў Беларусі, застаюцца даступныя з-за межаў, а ўнутры краіны — праз VPN.

Чытайце таксама: Што за Dissidentby? Расказваем пра ініцыятыву, якая напрамую дапамагае палітвязням

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0