— З 2019 года мы не супрацоўнічаем з гэтай кампаніяй, — растлумачылі на «Гродна Азоце».

Напярэдадні страйкам «Гродна Азота» апублікаваў ліст прадстаўніка Helm AG аб прыпыненні супрацоўніцтва з беларускім заводам. У будучыні нямецкая кампанія ацэніць магчымасць аднаўлення працы толькі пасля праверкі ўмоў аховы працы на «Гродна Азоце».

У сакавіку дыяспара беларусаў Гамбурга правяла пікет ля офіса Helm AG, каб «не даць ёй заплюшчыць вочы» на ціск, які кіраўніцтва «Гродна Азота» аказвае на рабочых.

Паводле страйкама «Гродна Азота», раней нямецкі трэйдар купляў 10% гадавога аб'ёму прадукцыі беларускага прадпрыемства.

Учора намеснік гендырэктара па эканоміцы і фінансах «Гродна Азота» Дзмітрый Гарошка паведаміў аб павелічэнні выручкі і прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі ў першым квартале 2021 года. Сярэдняя зарплата на заводзе склала 1805 рублёў. Пры гэтым канцэрн «Белнафтахім» узгадніў «Гродна Азоту» павелічэнне з красавіка тарыфнай стаўкі першага разраду на 15%. Яе ўзровень складзе 183 рублі, што дазволіць дасягнуць сярэдняй зарплаты ў 2000 рублёў, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Гродна Азота».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0