21 жніўня 2020 года мужчына прыпаркаваў аўтамабіль каля дома ў адной з вёсак Веткаўскага раёна. А праз два дні заўважыў, што машыну… падрапалі індыкі.

Птушкі належалі суседу. Але той нават аглядаць пашкоджаную машыну адмовіўся, «адмаўляючы факт яе пашкоджання індыкамі». 

Тады гаспадар аўтамабіля выклікаў міліцыю. 

«Згодна з заключэннем аб ацэнцы памер шкоды, прычыненай транспартнаму сродку з улікам ПДВ склаў 3 059 рублёў 49 капеек.

У судовым пасяджэнні было вызначана, што характар і лакалізацыя пашкоджанняў цалкам адпавядаюць прадстаўленым фотаматэрыялам і тлумачэнням пазоўніка пра абставіны іх прычынення», — паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

У выніку патрабаванні былі задаволеныя часткова. З гаспадара спагоняць 2 549 рублёў 58 капеек.

Рашэнне ўступіла ў законную сілу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?