Свет

СМІ: ЗША увядуць санкцыі, звязаныя з суверэннай пазыкай Расіі

Таксама ўлады ЗША маюць намер выслаць з краіны 10 расійскіх афіцыйных асоб і дыпламатаў.

Злучаныя Штаты маюць намер увесці санкцыі ў дачыненні да Расіі ў сувязі з падазрэннямі ў тым, што расійскі бок нібыта стаіць за ўзломам праграмнага забеспячэння кампаніі SolarWinds, а таксама нібыта ўмешвалася ў выбары прэзідэнта ЗША. Пра гэта ў чацвер са спасылкай на некалькі крыніц паведаміла агенцтва Bloomberg.

Паводле яго звестак, санкцыі могуць закрануць каля дзясятка расейцаў, у ліку якіх «прадстаўнікі ўладаў і разведкі». Акрамя таго, рэстрыкцыі могуць закрануць каля 20 юрыдычных асоб, сярод якіх, па звестках крыніц Bloomberg, лічацца выданні, кантраляваныя, на думку амерыканскага боку, расійскай выведкай, а таксама замежныя кампаніі, нібыта «дзеючыя ў інтарэсах Масквы». Удакладняецца, што рэстрыкцыі могуць быць уведзеныя ўжо ў чацвер. У той жа час, паводле версіі агенцтва Reuters, санкцыі могуць закрануць да 30 юрыдычных асоб.

Крыніцы Bloomberg таксама паведамілі, што ўлады ЗША маюць намер выслаць з краіны 10 расійскіх афіцыйных асоб і дыпламатаў.

Новыя санкцыі ЗША супраць Масквы будуць накіраваныя супраць суверэннай запазычанасці Расіі, піша газета New York Times са спасылкай на крыніцы.

Газета Wall Street Journal паведаміла, што Байдэн выдасць указ аб пашырэнні забаронаў на гандлёвыя аперацыі амерыканскіх банкаў з расійскімі дзяржаўнымі пазыковымі абавязаннямі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць