Фота з сацыяльных сетак
Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- частка 1 артыкула 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- артыкул 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
- частка 2 артыкула 206 КК (Рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).
Па справе праходзяць два пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі.
З 13 верасня Уладзімір Жыхар знаходзіцца пад вартай. Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА №1 на Валадарцы. Яму пагражае да шасці гадоў зняволення.
Жыхару — 47 гадоў. Разведзены, жыве ў Мінску. Працаваў кіроўцам пагрузчыка на адным са сталічных прадпрыемстваў.
13 верасня ў Мінску праходзіў Марш герояў. Падчас яго затрымалі «ўдзельнікаў беспарадкаў, якія напалі на супрацоўнікаў АМАПа». Сілавікі паведамілі, што пратэстоўцы «закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі, а адзін чалавек у раёне Драздоў выхапіў у міліцыянта траўматычны пісталет». Яўгена Жыхара затрымалі ў той жа дзень, з таго часу ён знаходзіцца пад вартай.
Ягоны сын Руслан кажа, што спачатку яго бацьку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле. «Спачатку яму далі 8 сутак. Яго нармальна так памутузілі, ён, здаецца, быў нават у бальніцы ці ў лазарэце. Але пасля нам пазваніў дзяжурны адвакат і сказаў: вы яго не чакайце, завялі крымінальную справу»,— казаў Руслан.