Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

— Адну думку хачу данесці. Мы разглядаем актуальныя пытанні цэнавай і фінансавай стабільнасці. Гэтая стабільнасць — грамадская карысць. Задача і прафесійны абавязак Нацбанка — прыкладаць намаганні гэта забяспечваць. Мы павінны вярнуцца да сярэднетэрміновай мэты — інфляцыя 5%. Я лічу сваім прафесійным і грамадзянскім абавязкам забяспечыць абарону гэтых мэтаў, — сказаў Павел Калаўр.

Адказваючы на пытанні пра адмену графіка пасяджэнняў праўлення Нацбанка па стаўцы рэфінансавання, якую эксперты ўспрынялі як пераход на ручны рэжым кіравання, Калаўр прызнаў, што адсутнасць графіка зніжае пэўнасць і давер.

— Але каб нешта пэўнае вам сказаць, нам таксама патрэбна фактура і статыстыка. Мы працуем ва ўнікальных умовах, якіх не было і, спадзяюся, больш не будзе. Мы былі вымушаныя выкарыстоўваць інструменты больш прамога дзеяння, адысці ад нашай мары пераходу на таргетаванне інфляцыі. Таму было вырашана, што мы не можам праводзіць брыфінгі выключна па цэнавай стабільнасці, калі задзейнічаем і іншыя інструменты, — сказаў Калаўр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0