Сёння на судовы працэс трапіла не шмат публікі, аднак тыя, хто ўсё ж трапіў на пасяджэнне з самага пачатку, адмовіліся сядзець на лаўках у зале суда, паведамляе брэсцкая «Вясна».

Суддзя Іна Клышпач сказала ўсім рассаджвацца — але людзі працягвалі стаяць. Пасля гэтага суддзя абвясціла, што ўсе, акрамя абвінавачаных, будуць выдаленыя з залы, калі не падпарадкоўваюцца — і публіка неахвотна расселася. Абвінавачаныя засталіся стаяць.

Затым Алена Гнаўк, адна з 14 абвінавачаных, заявіла што просіць пусціць усю публіку і СМІ — суддзя абвясціла перапынак і сышла. Па вяртанні з непрацяглага перапынку суддзя проста працягнула пасяджэнне, пачала зачытваць правы. Абвінавачаныя ж заявілі адвод суддзі, бо яна «не забяспечвае галоснасць і адкрытасць» суда.

Адвод падтрымалі амаль усе: толькі Чамаданаў і Чарнецкі сказалі, што давяраюць складу суда. Таксама абвінавачаныя заявілі, што лічаць справу палітычна матываванай, а таму галоснасць і падтрымка публікі на гэтым працэсе надзвычай важная. Суддзя яшчэ раз пайшла на перапынак, а па яе вяртанні пусцілі журналістаў БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0