Расійскі рубель на таргах у Мінску патаннеў адразу на 1,5%
На таргах у Мінску курс расійскай валюты знізіўся адразу на пяць капеек (-0,0518, або 1,5%) да 3,4019 за 100 адзінак. Гэта мінімум у гэтым годзе.
Максімальны курс расійскага рубля за ўвесь час быў на таргах 31 жніўня — 3,5969 беларускага за 100 адзінак.
1 студзеня 2021 года расійскі рубель каштаваў 3,4871 за 100 адзінак.
Даляр патаннеў сёння на 0,0024 да 2,6121.
Еўра вырас на 0,0015 да 3,1260.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ