12 красавіка адміністрацыя Зяленскага папрасіла пра тэлефонную гутарку з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, аднак адказу не атрымала, адзначае РБК. Украінскі лідар хацеў абмеркаваць абвастрэнне становішча ў Данбасе. Ва ўкраінскім МЗС, у сваю чаргу, заявілі, што Кіеў запатрабаваў ад Масквы растлумачыць колькасць войскаў на мяжы. Са слоў украінскіх дыпламатаў, расійскі бок праігнараваў «спробы ўкраінскага боку прыцягнуць Расію да кансультацый, накіраваных на зніжэнне небяспекі».

У Крамлі заявілі, што нічога не ведаюць аб просьбе адміністрацыі Зяленскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0