Здароўе

Ад ветпрэпарату чакаюць цуд у лячэнні кавіду. Ці апраўдана гэта?

Івермектын — супрацьпаразітарны прэпарат, прыхільнікамі якога ў апошні час робіцца ўсё больш экспертаў. Кажуць, што ён, хутчэй за ўсё, эфектыўны супраць кавіду і пры гэтым недарагі, але пакуль што гэты прэпарат не мае шырокага прымянення. Але што мы сапраўды пра яго ведаем?

Фота pixabay.com

У асноўным івермектын ужываюць для лячэння такіх хвароб, як кароста. Гэты прэпарат таксама выкарыстоўваецца ў барацьбе з малярыяй і вошамі, прычым спачатку яго ўжывалі ў ветэрынарнай медыцыне. У свой час івермектын моцна дапамог у барацьбе з паразітарным захворваннем онхацаркоз, якое было сапраўдным бедствам для Заходняй Афрыкі, распавядае Le Monde.

Дзве еўрапейскія краіны — Славакія і Чэхія — ужо далі дазвол на часовае выкарыстанне івермектына для лячэння кавіду. Але некаторыя паўднёваамерыканскія і паўднёваафрыканскія краіны таксама ўжываюць івермектын з гэтымі мэтамі, і ён зрабіўся папулярным сярод насельніцтва. У некаторых індыйскіх штатах яго таксама выкарыстоўваюць.

Аўстралійскае даследаванне, праведзенае ў красавіку мінулага года, паказвае, што івермектын у лабараторных умовах стрымлівае вірус SARS-CoV-2. Увесну мінулага года яшчэ адно даследаванне на гэтую тэму было зроблена ў Францыі. Пацыентам інтэрната для састарэлых у дэпартаменце Сена і Марна ў той час давалі івермектын як лекі супраць каросты. Пазней высветлілася, што сярод тых, хто атрымаў прэпарат, было менш інфікаваных каранавірусам.

Былі і іншыя працы навукоўцаў наконт эфектыўнасці івермектына, але пакуль што інфармацыі не хапае для канчатковых высноў. Большая частка даследаванняў, якія прыводзяць прыхільнікі прэпарата, з’яўляюцца папярэднімі і патрабуюць праверкі. З клінічнымі выпрабаваннямі івермектына таксама звязана шмат праблем: занадта мала даследаванняў праз выпадковую выбарку, не хапае аб’ектыўных і вымерных крытэрыяў і гэтак далей. У дадатак падчас некаторых іспытаў выкарыстоўваліся нашмат большыя дозы прэпарата, чым дазволена прымаць людзям.

СААЗ пакуль што насцярожана ставіцца да івермектына і рэкамендуе пазбягаць яго масавага выкарыстання ў барацьбе з кавідам, пакуль не з’явіцца новая інфармацыя. Еўрапейскае агенцтва лекаў таксама рэкамендуе пакуль што ўжываць івермектын толькі для клінічных выпрабаванняў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ5

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

У галасаванні за птушку 2026 года перамог чорны бусел2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ5

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць