Фота: тэлеграм-канал Law Verum

Фота: тэлеграм-канал Law Verum

— Прэтэнзій да яе няма. Наймальнік вырашыў не працягваць, хоць яна загадзя апавясціла аб сваім жаданні працягваць працаваць і аб намеры працягнуць працоўныя адносіны. Больш за тое, паводле закону яны абавязаныя былі працягнуць, бо ёсць норма ў артыкуле 261-5 Працоўнага Кодэкса аб тым, што наймальнік абавязаны ўкласці новы кантракт з работнікам, якому да дасягнення пенсійнага веку застаецца не больш за два гады. Гэта як раз яе выпадак. Нягледзячы на безумоўны абавязак працягнуць працоўныя адносіны, БДУ іх не працягвае. Нягледзячы на ўсе заслугі, — распавёў Зміцер Лаеўскі.

Алена Уладзіміраўна Лаеўская — дацэнт кафедры грамадзянскага права, кандыдат юрыдычных навук, прапрацавала ў універсітэце 22 гады. Яна аўтар больш як 150 навуковых публікацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0