Па выніках першага квартала эканоміка Кітая вырасла на рэкордныя 18,3%, пры тым, што ў аналагічным перыядзе мінулага года яна ўпала на 6,8%. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, піша lenta.ru.

pixabay.com
У ДСУ падкрэслілі, што 2021 год быў для краіны больш спрыяльным, чым мінулы. Павелічэнне ВУП патлумачылі пераадоленнем пандэміі каранавіруса. На росце эканомікі адбіліся некалькі фактараў, у тым ліку павышэнне ўнутранага попыту, стабільнасць на рынку працы, забеспячэнне высокай прадуктыўнасці вытворчасці і паляпшэнне чаканняў прадпрымальнікаў. У цэлым у ДСУ сказалі, што эканоміка краіны аднаўляецца, маючы для гэтага трывалую аснову.
Каментары