Фота Алеся Пілецкага, Tut.by

Фота Алеся Пілецкага, Tut.by

Рашэннем ад 29 сакавіка Віцебскі абласны выканаўчы камітэт унёс змены ў пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Віцебскай вобласці, які быў прыняты ў 2011 годзе і апошні раз мяняўся ў 2018.

Стандартамі вызначана, што да 2026 года ў гарадах і гарадскіх пасёлках цэнтральны водаправод павінен быць у 100% жыхароў, у аграгарадках — у 85%.

Цікавы момант з падачай гарачай вады заўважылі «Народныя навіны Віцебска»: калі раней гарачай вадой жыхары Віцебскай вобласці павінны былі забяспечвацца штодня — без агаворак, то цяпер да 2025 года «ў выключных выпадках з улікам наяўных фінансава-тэхнічных магчымасцяў» мажліва ў міжацяпляльны перыяд падаваць гарачую ваду па графіках, зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі — але не менш за два дні на тыдзень.

З пераліку прыбралі таксама нормы па забяспечанасці гарадоў і гарпасёлкаў лазнямі — раней патрабавалася мець не менш за 3 месцы на 1000 жыхароў ва ўпарадкаваных раёнах і не менш за 5 месцаў на 1000 жыхароў — у неўпарадкаваных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0