Грамадства

У Пінску каля 50 рабочых сабраліся ў закрытай краме «Вясёлка», патрабуючы выплаты заробку

Крама «Вясёлка» на вуліцы Брэсцкай у Пінску закрылася 6 красавіка. За тыдзень да гэтага адміністрацыя сабрала работнікаў і паведаміла, што іх гандлёвы аб'ект пераходзіць да «Санта-рытэйл». Пра гэта Tut.by распавяла прадавец Марыя, якая выхоўвае пяцярых дзяцей.

— Сабралі і сказалі, што нас «Санта» выкупіла. Мы хадзілі на працу, як звычайна, бо нам казалі, маўляў, «мы не ведаем, калі закрыемся». 5 красавіка мы выйшлі на працу, як у звычайны працоўны дзень — і нам сказалі, што сёння працуем апошні працоўны дзень, з заўтрашняга дня закрываемся, — патлумачыла Марыя. — Але нас так і не разлічылі. Ужо трэці дзень чакаем зарплаты за сакавік. У канцы месяца атрымалі толькі аванс.

— Гандлёвы дом «Вясёлка» закрыўся, а нас пра гэта не папярэдзілі загадзя — распавёў абвальшчык Міхаіл, які цяпер знаходзіцца з калегамі ў краме на Брэсцкай. — Нас проста 5-га паставілі перад фактам, што 6 красавіка — апошні працоўны дзень. Сказалі звальняцца па ўласным жаданні з пераводам у «Санту». «Санта» гатова ўзяць да сябе ўсіх работнікаў. Людзі спыталі:

«А што нам рабіць два месяцы, пакуль будзе пераабсталёўвацца наша крама на Брэсцкай?» Ім прапанавалі сыходзіць за свой кошт. А ў многіх крэдыты.

16 красавіка работнікаў запрасілі на сустрэчу ў закрытую краму:

— Сказалі сёння да 9.00 прыйсці. Мы прыйшлі — сказалі пісаць заявы па ўласным жаданні. Мы адмовіліся, — кажа Марыя.

Работнікі «Вясёлкі» вырашылі не разыходзіцца — і да гэтага часу ўжо каля чатырох гадзін застаюцца ў памяшканні крамы.

— Людзі хочуць звольніцца з кампенсацыяй — у памеры трох сярэдніх заробкаў. Не з пераразлікам нявыкарыстанага адпачынку, як нам кажуць, а з кампенсацыяй. Але нам адміністрацыя прапанавала звольніцца толькі па пагадненні бакоў, — патлумачыў Міхаіл.

Работнікі склалі калектыўны зварот у інспекцыю аховы працы.

«Нам 14 красавіка не была выплачана зарплата, а таксама несвоечасова выплачвалася зарплата ў папярэднія месяцы. Таксама мы не былі апавешчаныя аб тым, што крама «Вясёлка» па адрасе Пінск, вуліца Берасцейская, 37 закрываецца і мы застаёмся ўсім калектывам на вуліцы», — напісалі яны ў сваім лісце з патрабаваннем правесці праверку.

Да работнікаў сёння ўжо прыязджалі работнікі Пінскага гарвыканкама і прадстаўнік «Санта-рытэйл».

— Мы патлумачылі прадстаўніку «Санты», што да рытэйлера ў нас няма ніякіх пытанняў. Усе рады перайсці да іх працаваць. Пытанні засталіся да «Вясёлкі, — кажа Міхаіл.

Раней «Вясёлка» паведамляла пра тое, што да 20 красавіка закрые 12 сваіх гандлёвых аб'ектаў у Салігорску, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. На іх месца прыйдуць «Санта рытэйл» і «Еўраопт».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць