Грамадства

«Гэта недапушчальна». Рыгор Васілевіч — пра ідэю абмежаваць узрост для галасавання 70 гадамі

Абмежаванне па верхняй узроставай мяжы (70 гадоў) для ўдзелу ў галасаванні з'яўляецца дыскрымінацыяй, Канстытуцыйная камісія не прымала і наўрад ці прыме рашэнні аб увядзенні ўзроставага цэнзу для ўдзелу ў галасаванні. Пра гэта Tut.by заявіў член канстытуцыйнай камісіі, былы старшыня Канстытуцыйнага суда і былы генпракурор Рыгор Васілевіч.

Фота Сяргея Гудзіліна

Нагадаем, на СТБ выйшаў сюжэт аб чарговым пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі. Вядучая агучыла ідэі, якія нібыта разглядае камісія для ўнясення змяненняў у Канстытуцыю, у тым ліку — дазволіць галасаваць грамадзянам выключна ва ўзросце 20-70 гадоў.

Рыгор Васілевіч адзначае, што гэта прапанова не была распрацавана камісіяй і прыйшла ў яе «звонку».

Экс-генпракурор лічыць такое абмежаванне недапушчальным.

— Ідэі могуць быць добрыя і розныя. У Канстытуцыйнай камісіі выкладаліся для ведама прапановы звонку, але яна рашэнняў аб узроставым «калідоры» для ўдзелу ў галасаванні (выбарах) — ад 20 да 70 гадоў — не прымала і наўрад ці прыме. Няма неабходнасці даказваць, што абмежаванне па верхняй узроставай мяжы (70 гадоў) для ўдзелу ў галасаванні з'яўляецца дыскрымінацыяй. Гэта недапушчальна. Таксама адмоўна стаўлюся да павелічэння ўзросту для ўдзелу ў выбарах з 18 гадоў да 20 гадоў. У некаторых дзяржавах такое права з'яўляецца з 19 гадоў. У нас устаноўлены аптымальны ўзрост для маладых людзей, — сказаў Tut.by Рыгор Васілевіч.

Агучаную на дзяржТБ ідэю абмежаваць узрост для галасавання раскрытыкаваў і спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык, які 10 гадоў прапрацаваў у БДІПЧ АБСЕ.

— Ніжні парог у 20 гадоў практычна беспрэцэдэнтны. Ва ўсім свеце толькі некалькі юрысдыкцый усталявалі парог ад 20 гадоў і вышэй — Науру, Тайвань, Бахрэйн, Аман, Самоа, Такелау, Тонга, Сінгапур, Малайзія, Кувейт, Ліван і Камерун. У ААЭ галасаваць можна толькі з 25 гадоў, ды і то не ўсім. У ніводнай краіне — ўдзельніцы АБСЕ парог не усталяваны вышэй за 18 гадоў, а ў некаторых ужо паніжаны да 17 або нават 16. Верхні парог наогул практычна не мае прыкладаў у свеце, што нядзіўна, паколькі гэта супярэчыла б фундаментальным міжнародным стандартам. Міжнароднае права прадпісвае, што абмежаванні «павінны грунтавацца на аб'ектыўных і разумных умовах». Максімальны ўзрост да такіх не адносіцца, — адзначае Шлык.

Цікава, што ў склад Канстытуцыйнай камісіі ўваходзяць тыя, хто ўжо сёння ці ў хуткай будучыні не змаглі б галасаваць, калі абмежаванне па ўзросце ў асноўны закон усё ж унясуць. Напрыклад, гэта старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, якому 72 гады. У хуткім часе былі б пытанні і да іншых членаў камісіі: мастацкаму кіраўніку «Тэатра-студыі кінаакцёра» Аляксандру Яфрэмаву 69 гадоў, кіраўніку Канстытуцыйнага суда Пятру Міклашэвічу, экс-кіраўніку Канстытуцыйнага суда і экс-генпракурору Рыгору Васілевічу і старшыні праўлення СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалаю Радаману па 66 гадоў, як і Аляксандру Лукашэнку.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць