БелТА

«Але гэта адна з праблем. Гэта ключавое слова, — адзначыў Лукашэнка. — Я думаю, што час заўсёды ў нас спрасаваны быў. І Расіі, і Беларусі заўсёды было нялёгка. Але тым не менш часы нас падштурхоўваюць да таго, каб вырашаць тыя праблемы, якія ў нас існуюць».

Кіраўнік урада Расіі ў адказ заявіў: «Сёння мы паглядзім, як можна інтэграваць сістэмы нашы. Я даўно ведаю беларускіх калег з мытнай, падатковай службы, гэта прафесіяналы. Але нашы сістэмы, паколькі яны ўзаемадзейнічаюць у пастаянным рэжыме, ёсць тавараабарот, павінны быць інтэграваныя. Але што такое інтэграцыя? Гэта на карысць нашай Саюзнай дзяржавы, выгада, а ні ў якім разе не нейкія паглынанні. Мы так гэта бачым. І паспрабавалі разгледзець магчымасць гэтай інтэграцыі на аснове лепшых тэхналогій, якія прапаноўвае і беларускі бок, і расійскі. Мы рыхтаваліся да гэтай падзеі і будзем рады паказаць вам, што мы маглі б узаемна прапанаваць адно аднаму».