«У нас дарожная карта па электраэнергетыцы ўжо падпісаная, па нафце і нафтапрадуктах гатовая да падпісання. Цяпер працягваецца дапрацоўка дарожнай карты па газавай сферы», — сказаў ён.

Новак распавёў, што на перамовах абмяркоўваліся «пытанні інтэграцыі ва ўсіх сферах, у тым ліку і ў сферы энергетыкі». Паводле яго слоў, «усе гэтыя працэсы павінны быць сінхранізаваныя, паколькі стварэнне адзіных рынкаў мае на ўвазе пад сабой не асобна ўзятую сферу <…>, але і іншыя пытанні, якія тычацца падатковага, фінансавага, банкаўскага заканадаўства».

Па словах Новака, пагадненне па перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх партах працуе, пры гэтым аб'ёмы перавалкі ў рамках гэтых дамоўленасцяў «некалькі большыя, чым планавалася ў сакавіку». Віцэ-прэм'ер дадаў, што «ў красавіку таксама плануюцца аб'ёмы павялічаныя».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?