Паводле інфармацыі выдання, гаворка ідзе пра эскадраны мінаносец і фрэгат. Караблі аддзеляцца ад авіяноснай ударнай групы ВМС у Міжземным моры і праз праліў Басфор накіруюцца ў Чорнае мора.

Газета тлумачыць, што пастанова была прынятая ў знак падтрымкі Украіны пасля таго, як Мінабароны ЗША адмовілася ад запланаванай адпраўкі ў Чорнае мора двух эсмінцаў, каб не дапусціць далейшага росту напружанасці ў рэгіёне і не правакаваць Расію.

Адзначаецца, што ў выпадку пагрозы з боку РФ Вялікабрытанія гатовая накіраваць у рэгіён і іншую вайсковую тэхніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0