Як паведаміла пракуратура Бялыніцкага раёна, на судзе мужчына растлумачыў, што прачытаў артыкул пра Лукашэнку і каментарыі іншых карыстальнікаў у групах у тэлеграме.
Мужчына паддаўся эмоцыям і пакінуў сваё абразлівае меркаванне на адрас кіраўніка дзяржавы, размясціўшы калаж, створаны пры дапамозе фоташопа.
На судзе ён прызнаў, што сваімі дзеяннямі публічна абразіў кіраўніка краіны.
Вынік — год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэлефон, з якога грамадзянін размяшчаў свой пост, канфіскаваны ў даход дзяржавы.