У Літву па гуманітарных прычынах дазволена прыехаць 805 грамадзянам Беларусі
З гуманітарных прычын у Літву дазволена прыехаць 805 грамадзянам Беларусі, паведаміла ў панядзелак Міністэрства ўнутраных спраў Літвы, піша Delfi.
376 з іх ужо прыехалі, а 133 папрасілі прытулку.
Дазволы выдаюцца пацярпелым ад рэжыму і рэпрэсіяў або грамадзянам, якія падвяргаецца пераследам, актыўным прадстаўнікам апазіцыі.
Гэта выключэнне прымяняецца з 11 жніўня. Грамадзяне Беларусі, якія жадаюць прыехаць у Літву па асаблівых гуманітарных прычынах, павінны звяртацца ў амбасаду Літвы ў Беларусі наконт выдачы шэнгенскай візы і падаць інфармацыю, якая пацвярджае наяўнасць асаблівых гуманітарных прычын.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары