Мужчына выклаў у сеціва відэа, дзе ён ірве і спальвае чырвона-зялёны сцяг, паведамляе МУС.

16 красавіка ў Бабруйску аператыўнікі затрымалі 32-гадовага мясцовага жыхара. Днём 12 красавіка мужчына разарваў і спаліў чырвона-зялёны сцяг. Працэс быў зняты на відэа, якое выклалі ў сетку.

Следчыя распачалі крымінальную справу за знявагу «дзяржаўнага сімвала».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?