Такім чынам закрываецца пляцоўка для інавацыйных прадпрымальнікаў, месца нараджэння велізарнай колькасці стартапаў, галоўны стартап-хаб Беларусі.

16 красавіка 2021 года Imaguru Startup HUB атрымаў апавяшчэнне ад холдынгу «Гарызонт», у якога арандуе памяшканне з 2013 года, аб аднабаковым спыненні дамовы арэнды памяшканняў на Фабрыцыуса, 4 з 30 красавіка 2021 года. Гарызонт у сваім афіцыйным паведамленні нагадаў, што ў іх ёсць безумоўнае права аднабаковай адмовы ад арэндных адносін, але настойліва парэкамендаваў расстацца па ўзаемным жаданні.

Прычыны аднабаковага спынення дагавора не называюцца, Гарызонту «памяшканне тэрмінова спатрэбілася для ўласных патрэб».

«Нам дадзены тэрмін вызваліць памяшканне да 30 красавіка. У тэлефоннай размове в. а. дырэктара холдынгу паведаміла, што яна выконвае даручэнне. Відавочна, што гэта загад. Больш таго, гэта палітычны заказ — на знішчэнне бізнэсу, на рэпрэсіі супраць мяне асабіста, супраць маёй каманды, супраць тых, хто адважваецца выказваць сваё меркаванне», — пракаментавала стваральніца хаба Таццяна Марыніч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0